Заданні і адказы інтэрнэт-алімпіяды
1.Адзначце словы, якія вымаўляюцца ў нашай
мове з прыстаўнымі зычнымі гукамі:
1. Оперный
2. Отличник
3. Отпечатать
4. Выудить
5. Угорь
Адказы: 4, 5
2. Адзначце рады
дзеяслоўных формаў, дзе зроблена памылка.
1.
Пець: пяю / пяешь / пяе / пяём / пеяцe / пяюць
2.
пячы: пяку / пячэш / пячэ / пячом
/ печацe / пякуць
3.
даць: дам / дасі / дасць / дадзім,
дамо / даяцe / дадуць
4.
глядзець: гляджу / глядзіш /
глядзіць / глядзім / глядзіце / глядзяць
5.
церці: тру / трэш / трэ / трэм /
трацe / труць
Адказы: 1, 3, 4, 5
3. Адзначце сінонім да слова ДАКЛЯРАВАЦЬ
1.
Вітаць
2.
Успамінаць
3.
Абяцаць
4.
Гаманіць
5.
Расказаць
Адказ: 3
4. Адзначце
характарыстыкі, якія адпавядаюць слову “сучаснасць”.
1.
У слове
адзін санорны гук.
2.
У слове тры
галосныя гукі.
3.
У слове два
мяккія гукі.
4.
Колькасць
гукаў і літар супадае.
5.
Вымаўленне
адпавядае напісанню.
Адказы: 1, 2, 3
5..Як называецца навука, якая вывучае прыказкі і прымаўкі?
1.
Парэміялогія
2.
Парцэляцыя
3.
Лексікаграфія
4.
Марфалогія
5.
Фразеалогія
Адказ: 1
6.Да фразеалагізма “хоць на воўка ўзлезь” падбярыце
фразеалагізм-антонім.
1.
як у сук уляпіць
2.
хоць іголкі збірай
3.
хоць гаць гаці
4.
хоць вока выкалі
5.
хоць заваліся
Адказ: 2
7.Назвы якіх дзвюх літар абазначаюць “празаічны
нарыс невялікага аб'ёму і вольнай кампазіцыі на прыватную тэму, якая трактуецца суб'ектыўна і няпоўна”?
Запішыце, літары (або назву нарыса)
Адказ: с, э (эсэ)
8. Да якога верша Максім Багдановіч узяў эпіграфам словы французскага паэта
Поля Верлена: “Музыка перш за ўсё”.
Запішыце назву верша.
Адказ: “Маёвая песня”
9. Сярод слоўнікаў, якія
былі выдадзены ў ХІХ стагоддзі, асаблівую каштоўнасць мае “Словарь белорусского
наречия”. Гэта першы тлумачальны слоўнік беларускай мовы, які не страціў свайго
навуковага і практычнага значэння да нашых дзён. Запішыце, хто з’яўляецца аўтарам
гэтага слоўніка.
Адказ: Іван Насовіч
Комментариев нет:
Отправить комментарий