30.11.2018

https://avatars.mds.yandex.34158/324e70af-7aba-473f-ba5a-90ff21800a24/orig


Снежань зіму пачынае, а год сканчае.

Снежань зямлю грудзіць, хаты студзіць.
                                                 (З народнага)

05.11.2018

https://img.tyt.by/n/07/7/november_holoda.jpg


У лістападзе гола ў садзе.


У лістападзе кладзі капусту ў кадзі.

                                      (З народнага)

01.10.2018

http://vesti42.ru/news-files/news1537265493.jpg

Кастрычнік ходзіць па краю ды гоніць птушак з гаю.

Кастрычнік зямлю беліць, а лес залоціць.     (З народнага)

05.09.2018


Як настаў верасень, дык туман кожны дзень.

У верасні ліст на дрэве не трымаецца.        (З народнага)

26.08.2018




https://www.friendship.com.ru/images/post-image/calendar_08.jpg
Кожная хата ў жніўні багата.

Што ў полі ўродзіць, жнівень знаходзіць.

Не той багаты, хто мае, а той багаты, хто дбае.
                                             (З народнага) 
                               

03.05.2018

Алімпіядныя заданні 

7-8 класы                           9-10 класы

22.04.2018

УВАГА!

Традыцыйная інтэрнэт-алімпіяда па беларускай літаратуры адбудзецца

 3 мая! 

27.03.2018




Сябры! Нешта не спяшаецца да нас ВЯСНА...  Можа, пакрыўдзілася на што? Прапаную "нагаварыць" ёй кампліментаў. :)

26.02.2018

Увага! 
Падведзены вынікі конкурсу “Малая радзіма вялікіх людзей”.

         Самым складаным аказалася пытанне: 
 Дзе нарадзіўся той, пра каго В. Быкаў напісаў: "Мacтaкi з тaкiм выpaзнa aдмeтным тaлeнтaм, з тaкiм cвoeacaблiвым бaчaннeм cвeтy нapaджaюццa нячacтa"?

        Так Быкаў пісаў пра Уладзіміра Караткевіча. Таму правільны адказ: ОРША.
        Паважаныя ўдзельнікі! У будучым уважліва чытайце заданне. На пытанне  ДЗЕ нарадзіўся?  не адказвайце  ХТО нарадзіўся!


А зараз самае прыемнае!
Абсалютная пераможца конкурсу – КУКОЛЬ ДАР’Я (Юрацішкаўскі яслі-сад-сярэдняя школа).

Пераможцамі лічацца таксама
  • Аляхновіч Яна ( Юрацішкаўскі яслі-сад-сярэдняя школа)
  • Вайніцкая Лізавета  (Юрацішкаўскі яслі-сад-сярэдняя школа)
  • Шагiдзевiч Ала  (Іўеўская сярэдняя школа)
  • Зноска Дзіяна  (Эйгердаўскі дзіцячы сад - сярэдняя школа)
  • Сільвановіч Аляксандр  (Юрацішкаўскі яслі-сад-сярэдняя школа)
  • Віршыч Лізавета (Юрацішкаўскі яслі-сад-сярэдняя школа)
Паважаныя настаўнікі! Пераможцы конкурсу заслужылі 10 па беларускай літаратуры!!!



23.02.2018


23 лютага вучні 11 класа Юрацішкаўскага ясляў-сада – сярэдняй школы прапаноўвалі свае спосабы папулярызацыі роднай мовы. Адзін са спосабаў – білборд.

19.02.2018

Дарагія сябры! Прапаную вам паўдзельнічаць у конкурсе "Малая радзіма вялікіх людзей". Дасылайце свае адказы да 25.02.18. Першыя 10 вучняў, якія адкажуць на ўсе пытанні правільна, атрымаюць сертыфікат на 10 балаў па беларускай літаратуры.

09.01.2018

Правер, наколькі добра ты ведаеш лексіку беларускай мовы. Тэст

03.01.2018

Родная мова

Сябры! Паўтараем родную мову на зімовых вакацыях!


Ты хочаш свята? Свята навакол, Калі ты дзень расквечваеш усмешкай...                                                                        ...