07.10.2019

Спадарства! 

       На старонцы 11 клас перыядычна будуць размяшчацца відэаролікі і тэсты па раздзеле "Сінтаксіс і пунктуацыя". 

05.06.2019


Чэрвень не гуляе - ураджай люляе.

У чэрвені ўбачыць спадар, што Бог дасць у дар.

                                                                           (З народнага)

02.05.2019


Май зямлю грэе, а сіверам вее.

Май халодны - год хлебародны.

Мокра ў маі — будуць пышныя караваі.
                                                                             (З народнага)

07.04.2019


Рашыце задачу!
Учора ў Алеся быў дзень нараджэння. Усе ведалі, што хлопчык марыць купіць сабе горны веласіпед, і таму падарылі яму грошы.
Старэйшая сястра - банкноту, на якой была выява Крыжа Ефрасінні Полацкай.
Цётка з дзядзькам  прынеслі дзве банкноты: на адной быў Палац Румянцавых і Паскевічаў, а на другой – Тураўскае Евангелле.
Бабуля з дзядулем падарылі банкноту з выявай Нясвіжскага замка, а мама з татам – банкноту з выявай Мірскага замка.
Колькі грошай падарылі Алесю? Ці хопіць гэтых грошай, каб купіць горны веласіпед?
Адказ запішыце словамі.


31.03.2019

https://svetok-v-podarok.ru/wp-content/uploads/2013/06/krokus.jpg

У красавіку дождж праходзіць, сонца грэе – тады ўсякі не збяднее.

У красавіку грымот – цёплы будзе год.
                                        (З народнага) 

28.02.2019

https://encrypted-tbn0.gstatic.com/images?q=tbn:ANd9GcSphdTiiyXifXVDO9yvo2qBvV

Сакавік часамі снегам сее, а часамі сонцам грэе. 

Як у сакавіку туман, дык у жніво дождж - пан. 

Няма ў сакавіку вады - няма ў красавіку травы. 

25.02.2019


Вынікі акцыі “Мова родная – мова модная”

Дарагія сябры! На працягу тыдня вы прымалі ўдзел у акцыі “Мова родная – мова модная”.

Першы дзень “Адзенне” паказаў, што вы ўсе лічыце сябе людзьмі моднымі.  Вельмі спадабаліся разважанні Станкевіч Валерыі:  Мода ўвесь час змяняецца, і для мяне больш важна выглядаць стыльна. Лічу, што адзенне павінна быць падабрана з густам. Яшчэ я люблю, каб яно было зручнае. Таксама немалаважна трымаць сябе ў форме, сачыць за валасамі, скурай і пазногцямі.Цалкам згодна з табой, Валерыя!

Другі дзень “Беларускія прысмакі” выклікаў некаторыя цяжкасці. Не ўсе ўдзельнікі змаглі адказаць, як на Беларусі называюць "перловую кашу". Правільны адказ – панцак. Таксама не хацелі вы, сябры, дзяліцца рэцэптамі смачных беларускіх страў. А некаторыя так і пісалі: “Па ўсіх пытаннях наконт прыгатавання звяртацца да маёй матулі!J

Трэці дзень “Сям’я”. Якіх толькі адказаў не было на пытанне: “У. Ліпскі ў адной з кніг пісаў так: "Дарагі татуля! Ты для нас тры “д”: дом, дзеці і .... ." Дапішыце слова. Называліся наступныя словы: дружа, дах, дабрабыт, дазвол, дабрыня…  А правільны адказ, паводле У. Ліпскага, - дысцыпліна. А з якімі прыгожымі словамі ў вас асацыіруецца СЯМ’Я! Я не ўтрымалася і стварыла з іх воблака слоў. Глядзіце!

Чацвёрты дзень. У гэты дзень мы тлумачылі словы, што пачынаюцца з літары М. Не ўсе здолелі адказаць на пытанне: “Што такое мадрыгал?”. Мадрыгал – гэта хвалебны верш.

Пяты дзень. Вы дэманстравалі свае творчыя здольнасці.

Паліна пякла пірог. Прыйшоў Прохар папрасіў пірага. Паліна пачаставала Прохара. Прохар падзякаваў Паліне. (Гурына Маргарыта).

Мама мыла мішу мылам. Міша мілагучна мармытаў. Мабыць, мішу міла мыцца. Мама - малайчына!

Развіднелася. Рыжавалосая Рэгіна Ракуцёва раненька раскатурхалася. Расфуфырылася, рубель у руку, рушыла ў раён. Раптам разгледзела рэстаран. Раскрычалася радасна: "Рыба! Рагу! Рагалікі!" Раптам радасць растварылася. Рабочыя рабілі рамонт. Рагочуць: "Раім рвануць на рыбалку!" Раззлавалася, рассыпала рабочым рэчы. Расплакалася, распячатала "Ролтан", разламала рукамі, румзаючы, разгрызла. Работнікі рэстарана разарацца! (Станкевіч Валерыя)

Такім чынам,
Сертыфікаты на атрыманне 10 па беларускай мове і літаратуры атрымаюць
Станкевіч Валерыя; Бобравіцкі дзіцячы сад - сярэдняя школа, 10 клас
Гурына Маргарыта; Юрацішкаўскі яслі-сад сярэдняя школа, 6 клас

Сертыфікаты на атрыманне 10 па беларускай мове атрымаюць
Вярцінская Валерыя, Бобравіцкі дзіцячы сад - сярэдняя школа,  11 клас
Гержатовіч Аляксандра, Бобравіцкі дзіцячы сад - сярэдняя школа, 11 клас
Мусік Паліна, Бобравіцкі дзіцячы сад - сярэдняя школа, 9 клас
Пляхiна Палiна, Бобравiцкi дзiцячы сад- сярэдняя школа, 9 клас.
Джураева Анастасія, Юрацішкаўскі яслі-сад сярэдняя школа, 6 клас

Сертыфікаты на атрыманне 9 па беларускай мове атрымаюць
Васюкевіч Ігар, Юрацішкаўскі яслі-сад – сярэдняя школа, 10 клас
Канарскі Павел,
Юрацішкаўскі яслі-сад – сярэдняя школа, 10 клас
Калышка Аляксандр, Юрацішкаўскі яслі-сад сярэдняя школа, 5 клас

Віншую!!!

31.01.2019


ЛЮТЫ  сцюжамі  лютуе - ад вясны снягі вартуе.

Пытаецца люты, ці добра ногі абуты. 

Люты халодны і сухі - жнівень гарачы.

Люты не дае доўга спаць: трэба плугі ладзіць і калёсы папраўляць.
                                                       (З народнага)

                                                               

01.01.2019

https://beztabu.net/uploads/770x433_DIR//12/5c18e8ed94051185459254.jpg

Студзень - году пачатак, зіме палавіна.

Студзень пагодны - будзе год плодны.
                                                          (З народнага)

Ты хочаш свята? Свята навакол, Калі ты дзень расквечваеш усмешкай...                                                                        ...