26.02.2018

Увага! 
Падведзены вынікі конкурсу “Малая радзіма вялікіх людзей”.

         Самым складаным аказалася пытанне: 
 Дзе нарадзіўся той, пра каго В. Быкаў напісаў: "Мacтaкi з тaкiм выpaзнa aдмeтным тaлeнтaм, з тaкiм cвoeacaблiвым бaчaннeм cвeтy нapaджaюццa нячacтa"?

        Так Быкаў пісаў пра Уладзіміра Караткевіча. Таму правільны адказ: ОРША.
        Паважаныя ўдзельнікі! У будучым уважліва чытайце заданне. На пытанне  ДЗЕ нарадзіўся?  не адказвайце  ХТО нарадзіўся!


А зараз самае прыемнае!
Абсалютная пераможца конкурсу – КУКОЛЬ ДАР’Я (Юрацішкаўскі яслі-сад-сярэдняя школа).

Пераможцамі лічацца таксама
  • Аляхновіч Яна ( Юрацішкаўскі яслі-сад-сярэдняя школа)
  • Вайніцкая Лізавета  (Юрацішкаўскі яслі-сад-сярэдняя школа)
  • Шагiдзевiч Ала  (Іўеўская сярэдняя школа)
  • Зноска Дзіяна  (Эйгердаўскі дзіцячы сад - сярэдняя школа)
  • Сільвановіч Аляксандр  (Юрацішкаўскі яслі-сад-сярэдняя школа)
  • Віршыч Лізавета (Юрацішкаўскі яслі-сад-сярэдняя школа)
Паважаныя настаўнікі! Пераможцы конкурсу заслужылі 10 па беларускай літаратуры!!!



23.02.2018


23 лютага вучні 11 класа Юрацішкаўскага ясляў-сада – сярэдняй школы прапаноўвалі свае спосабы папулярызацыі роднай мовы. Адзін са спосабаў – білборд.

19.02.2018

Дарагія сябры! Прапаную вам паўдзельнічаць у конкурсе "Малая радзіма вялікіх людзей". Дасылайце свае адказы да 25.02.18. Першыя 10 вучняў, якія адкажуць на ўсе пытанні правільна, атрымаюць сертыфікат на 10 балаў па беларускай літаратуры.

Ты хочаш свята? Свята навакол, Калі ты дзень расквечваеш усмешкай...                                                                        ...