08.11.2016

"Мамы не стала - не стала радзімы..."
                                                    (Р. Барадулін)

03.11.2016

Шаноўныя спадары і спадарыні! 

Прапаную невялікі анонс у адказ на пытанні па курсу "Слова ў мове".
Клікнуўшы   ТУТ,  вы зможаце пазнаёміцца і папрацаваць з першымі тэмамі курса да 12.11.2016 без папярэдняй рэгістрацыі. 

12.10.2016

Адкрываецца запіс на курс "СЛОВА Ў МОВЕ"! тут

01.09.2016



Зноў верасень —
Запаслівы грыбнік —
Шчыруе па імшыстых баравінах.
А. Грачанікаў

12.05.2016

Віншуем пераможцаў інтэрнэт-алімпіяды 

па беларускай літаратуры!!!


   7 клас (max бал - 24)
  1.    Сакаловіч Кацярыну (Бакштаўскі дз/с- СШ) – 23, 5
  2.    Станкевіч Валерыю (Бобравіцкі дз/с- СШ) – 23
  3.  Чакавую Алену (Юрацішкаўскі я/с – СШ) – 22
  4.     Мацісовіч Рэнату (Чарнэльскі дз/ с – БШ) – 21, 5
  5.  Ойеву Ірыну (Бобравіцкі дз/с- СШ) – 21
  6.     Шлемпа Караліну (Геранёнская СШ) - 21
  7.     Каратчэня Ганну (гімназія г. Іўе) – 20, 5
  8.  Кульніс Мацвея (Геранёнская СШ) – 20 

   8 клас (max бал - 23)

  1.  Нехвядовіч Дар’ю (Ліпнішкаўскі дз/с- СШ) – 23
  2.  Багушэвіч Сафію (Юрацішкаўскі я/с – СШ) – 23
  3.  Канарскую Таццяну (Юрацішкаўскі я/с – СШ) – 22  
  4. Бычкоўскую Дар’ю (Бакштаўскі дз/с- СШ) – 21
  5. Рагачук Антаніну (Бакштаўскі дз/с- СШ) – 20 

03.05.2016

Алімпіяда завершана. 
Дзякуем усім удзельнікам    
(29 сямікласнікаў і 35 васьмікласнікаў)!
Вынікі алімпіяды будуць апублікаваны на сайце 11 мая!

Інтэрнэт-алімпіяда 8 клас клікні тут


Інтэрнэт-алімпіяда 7 клас клікні тут



25.04.2016


УВАГА! УВАГА!


3 мая 2016 года  адбудзецца інтэрнэт-алімпіяда 
па беларускай літаратуры для вучняў  7 і 8 класаў.

Доступ да рэсурсу будзе адкрыты на галоўнай старонцы блога      
з 16.00 да 17.00

23.03.2016

Стварай сваю каманду і ўдзельнічай у ВЭБ-КВЭСЦЕ "Іўеўшчына! Край наш любы, дарагі!" Клікні тут!

09.03.2016

Прымай удзел у стварэнні воблака прыгожых беларускіх слоў! 


06.03.2016

Са СВЯТАМ ВЯСНЫ!!!
Сонечнага настрою, шчаслівых усмешак, шчырасці і пяшчоты!

21.02.2016

Ільняная і жытнёвая. Сялянская.
Баравая ў казачнай красе.
Старажытная. Ты самая славянская,
Светлая, як травы ў расе.
Вобразная, вольная, пявучая,
Мова беларуская мая!

Пімен Панчанка



Дарагія сябры!     Са СВЯТАМ  ВАС!!!

Самыя актыўныя ўдзельнікі акцыі
“Рускай мове дай разгрузку – 
размаўляй па-беларуску!” :
Аляхновіч Яна
Васюкевіч Ігар
Гурына Кацярына
Лукша Паліна
Лукша Яўген
Міхалькевіч Ілья
Рагачэвіч Іван
Чакавая Алена
Юргелевіч Яна  -

атрымаюць гэтыя прыгожыя сертыфікаты! :)



ВІНШУЕМ!!! Новых поспехаў вам у вывучэнні нашай роднай мовы! 

18.02.2016

Шаноўныя ўдзельнікі акцыі! Заданні ДНЯ ЧАЦВЁРТАГА і ДНЯ ПЯТАГА  можна выканаць на старонцы Тыдзень БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ!!!!

17.02.2016

ДЗЕНЬ ЧАЦВЁРТЫ

"Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску!"

16.02.2016

ДЗЕНЬ ТРЭЦІ

"Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску!"

15.02.2016

ДЗЕНЬ ДРУГІ

"Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску!"

      Сябры! Вы ўмееце прасіць прабачэння!:) Паверце, гэта так патрэбна ў жыцці! Але... Звярніце ўвагу! 
      Я прощаю вас! - Я дарую вам!

14.02.2016

ДЗЕНЬ ПЕРШЫ!

"Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску!"

Сябры! Вельмі радуе, што многія з вас вырашылі паўдзельнічаць у акцыі! Вы добра ведаеце беларускія словы вітання і развітання! Аднак... Звярніце ўвагу на пераклад наступных выразаў:
Как дела?   Як маецеся?
До скорого?  - Пакуль! Да  (хуткай) сустрэчы!

Дарагі дружа!

        З 15 па 19 лютага - ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ, таму прымай удзел у акцыі 
"Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску!"

     Для гэтага
1) кожны дзень перакладай на беларускую мову прапанаваныя формулы этыкету;
2) пастарайся як мага часцей ужываць іх (хоць бы на гэтым тыдні!) у сваім маўленні.
Вынікі акцыі будуць падведзены 21 лютага - 
у ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ!

       Самым актыўным удзельнікам акцыі будзе ўручаны сертыфікат на атрыманне 10 па беларускай мове! :)

09.02.2016


Дарагія сябры! 

З 15 лютага на старонках блога стартуе акцыя  

"Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску"! 



 Далучайцеся!!! Самыя актыўныя ўдзельнікі стануць уладальнікамі 

 сертыфіката  на атрыманне  10  па беларускай мове!

Ты хочаш свята? Свята навакол, Калі ты дзень расквечваеш усмешкай...                                                                        ...