21.02.2016

Ільняная і жытнёвая. Сялянская.
Баравая ў казачнай красе.
Старажытная. Ты самая славянская,
Светлая, як травы ў расе.
Вобразная, вольная, пявучая,
Мова беларуская мая!

Пімен Панчанка



Дарагія сябры!     Са СВЯТАМ  ВАС!!!

Самыя актыўныя ўдзельнікі акцыі
“Рускай мове дай разгрузку – 
размаўляй па-беларуску!” :
Аляхновіч Яна
Васюкевіч Ігар
Гурына Кацярына
Лукша Паліна
Лукша Яўген
Міхалькевіч Ілья
Рагачэвіч Іван
Чакавая Алена
Юргелевіч Яна  -

атрымаюць гэтыя прыгожыя сертыфікаты! :)



ВІНШУЕМ!!! Новых поспехаў вам у вывучэнні нашай роднай мовы! 

18.02.2016

Шаноўныя ўдзельнікі акцыі! Заданні ДНЯ ЧАЦВЁРТАГА і ДНЯ ПЯТАГА  можна выканаць на старонцы Тыдзень БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ!!!!

17.02.2016

ДЗЕНЬ ЧАЦВЁРТЫ

"Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску!"

16.02.2016

ДЗЕНЬ ТРЭЦІ

"Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску!"

15.02.2016

ДЗЕНЬ ДРУГІ

"Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску!"

      Сябры! Вы ўмееце прасіць прабачэння!:) Паверце, гэта так патрэбна ў жыцці! Але... Звярніце ўвагу! 
      Я прощаю вас! - Я дарую вам!

14.02.2016

ДЗЕНЬ ПЕРШЫ!

"Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску!"

Сябры! Вельмі радуе, што многія з вас вырашылі паўдзельнічаць у акцыі! Вы добра ведаеце беларускія словы вітання і развітання! Аднак... Звярніце ўвагу на пераклад наступных выразаў:
Как дела?   Як маецеся?
До скорого?  - Пакуль! Да  (хуткай) сустрэчы!

Дарагі дружа!

        З 15 па 19 лютага - ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ, таму прымай удзел у акцыі 
"Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску!"

     Для гэтага
1) кожны дзень перакладай на беларускую мову прапанаваныя формулы этыкету;
2) пастарайся як мага часцей ужываць іх (хоць бы на гэтым тыдні!) у сваім маўленні.
Вынікі акцыі будуць падведзены 21 лютага - 
у ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ!

       Самым актыўным удзельнікам акцыі будзе ўручаны сертыфікат на атрыманне 10 па беларускай мове! :)

09.02.2016


Дарагія сябры! 

З 15 лютага на старонках блога стартуе акцыя  

"Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску"! 



 Далучайцеся!!! Самыя актыўныя ўдзельнікі стануць уладальнікамі 

 сертыфіката  на атрыманне  10  па беларускай мове!

Ты хочаш свята? Свята навакол, Калі ты дзень расквечваеш усмешкай...                                                                        ...