23.12.2015

З надыходзячымі СВЯТАМІ!!!

08.12.2015

Запрашаю ў літаратурную вандроўку

03.10.2015

Шчыры і прыемны падарунак ад вучняў на Дзень настаўніка!:))

12.09.2015




Лета прыходзіцьу госці да восені,
З ласкавай усмешкай сядае на ганкі,
Прыносіць з сабою гарбату і сочыва,
Каралі з рабіны і мех абаранкаў.

Ёсць час, калі варта звярнуцца да існага:
Прыцішыць свой бег, запаволіць хаду
І ўбачыць, як сонца сядае за соснамі
І людзі ідуць да крыніц па ваду.



Вада – гэта мудрасць, а сталасць – крыніца,
Бабулечкі нашыя – той яшчэ скарб!
Увосень у вёсцы так пахне кастрыцаю,
Што ледзьве стаіш, малады, на нагах.

Хутчэй жа да родных, каб там з асалодаю
Гаючай вады ад крыніц тых напіцца.
І бабіна лета хай стане нагодаю
Прыехаць, абняць, расказаць, прытуліцца!           

(На жаль, не ведаю аўтара гэтых цудоўных радкоў)




31.08.2015

Новы век азарыў небасхіл.
"Чый ён будзе?" - прарокі гамоняць.
Будзе наш - калі выстарчыць сіл
У цябе, беларуская моладзь!
Значыць трэба па долю ісці
З цвёрдай верай, што вёрсты не змораць.
Дык не страць, не ўступі, не ўпусці
Гэты шанц, беларуская моладзь!  (Н. Гілевіч)

З новым навучальным годам! Здароўя, поспехаў, удачы!!!

14.07.2015

Слова ПТАШЫЦЬ азначае назапашваць, карпатліва збіраць)

09.07.2015

Спроба паэтычнага флэш-мобу ў летнім аздараўленчым лагеры "Сузор'е"

06.07.2015

Купалле - момант найвышэйшага росквіту прыродных сіл. У гэты час кветкі валодаюць гаючымі ўласцівасцямі, ноччу расцвітае папараць-кветка, а на світанні сонца "грае"...




24.06.2015

Кожны чалавек - ад прыроды чалавек. Жыццё робіць з яго генія або злыдня.
                                                                                         (В. Быкаў)

08.06.2015

Помнік вераб'ю знаходзіцца ў Баранавічах.
Ён з'явіўся там у 2003 годзе.
Скульптар Станіслаў Цалюк.
На пастаменце, дзе сядзіць бронзавы верабей, напісаны словы: "2003 год - год вераб'я дамавога. Да вас я назаўсёды прыляцеў. Не вырай вабіць, а Радзіма."
А яшчэ ў Беларусі ёсць помнікі бабру, агурку, бульбе, вішні...

01.06.2015


Сябры, пачаліся канікулы, але ж даведвацца нешта новае пра гісторыю сваёй краіны, моўныя цікавінкі можна ( нават трэба!) і летам. Прымайце актыўны ўдзел у штотыднёвым апытанні на галоўнай старонцы блога. :)

30.05.2015

Туман ружавее світальны,
Нябёсы глядзяцца ў раку.
Станцуем жа вальс развітальны,
Дайце мне вашу руку.
Станцуем жа тут, ля парога,
Пад музыку зор і вады,
Каб вам захацелася потым
Зноўку вярнуцца сюды...

24.05.2015

Хто вельмі часта знаёміцца, той добра памятае толькі сваё імя. (Г. Коўш)

22.05.2015

Пераможцы інтэрнэт-алімпіяды

 Юруш Наталля (Геранёнская сярэдняя школа)  
Белагур Павел (Трабская сярэдняя школа)

Прызёры

Пуцік Аляксей  (Юрацішкаўскі яслі - сад - сярэдняя школа)
Бутрым Андрэй  (Бобравіцкі дзіцячы сад - сярэдняя школа)
Ёдка Яна  (Іўеўская сярэдняя школа)
Жыжыч Андрэй  (Жамыслаўскі дзіцячы сад - базавая школа)
Смагур Iлона  (Трабская сярэдняя школа)
Більмон Ліяна  (Юрацішкаўскі яслі-сад-сярэдняя школа)
Пяцюк Юлiя  (Юрацiшкаўскі яслі-сад-сярэдняя школа)

Добрыя веды прадэманстравалі

Мусік Алёна (гімназія №1 г. Іўе)
Гарцун Аляксандра (Юрацішкаўскі яслі-сад сярэдняя школа)
Віршыч Лізавета (Чарнэльскі дзіцячы сад - базавая школа)
Вайніцкая Лізавета (Чарнэльскі дзіцячы сад - базавая школа)
Макарчук Аліна (Трабская сярэдняя школа)
Лукша Паліна (Юрацішкаўскі яслі-сад -сярэдняя школа)
Аляхновіч Яна (Юрацішкаўскі яслі-сад-сярэдняя школа)
Толкач Анастасія  (Геранёнская сярэдняя школа)

Новых поспехаў вам у вывучэнні нашай роднай мовы і літаратуры!


Для ўсіх удзельнікаў гэтае відэа :)
Заданні інтэрнэт-алімпіяды (з адказамі) размешчаны на старонцы блога  Алімпіядныя заданні

12.05.2015


Увага! Увага!

20 мая 2015 года адбудзецца інтэрнэт-алімпіяда

па беларускай мове і літаратуры для вучняў 8 класа.

Доступ да рэсурса будзе адкрыты на галоўнай старонцы блога
з 17.00 да 18.00.
Вынікі алімпіяды будуць абвешчаны 22 мая. Пераможцаў чакае сюрпрыз:) 

08.05.2015

         "Свет, ты спыні вайну,

я бачыць слёзы болей не магу!.."


05.05.2015



   
6 мая – Юр’еў дзень

 Святы Юрый па межах ходзіць,
 Усім людзям дабро робіць,
 Зямлю адмыкае, расу выпускае
 I густую, і частую,
 I цёмную, і мокрую.
 На гэты свет, на ўсякі цвет,
 Каб зямелька ажывала,
 Ды дабром нас асыпала.     (З народнага)

03.05.2015


Як пад нагамi вельмi моцны дол,
то можна часам паглядзець ў нябёсы.
                 (А. Балуценка)

26.04.2015



— Ад чаго ты самотны, бусел,
 у гняздзе над знямелай вёскай?
 — Я сумую па Белай Русі
 дачарнобыльскай, чыстаросай.
                                             (Э. Акулін)



20.04.2015

Як ні стараецца дапамагаць спадарожны вецер - да яго ўсё роўна трымаюцца спінаю.  (Г. Коўш)

16.04.2015


Рабі нечаканае,
рабі, як не бывае,
рабі, як не робіць ніхто –
і тады ты пераможаш.     (У. Караткевіч)

12.04.2015

ВЯЛІКДЗЕНЬ!!!
Свята святаў!
Радасць! Згода!
Паразуменне! Шчасце!
Няхай Уваскрэсенне Хрыстова напоўніць кожны дом святлом, дабрынёй, надзеяй!!!

05.04.2015



Вербніца, вербніца,
Святая нядзеліца!
Свету адраджэнне,
Душы ачышчэнне.
           (Я. Дземідовіч)




02.04.2015


Калі нешта тлумачаць з пагардлівым тварам,
то запамінаецца толькі пагардлівы твар.            (Г. Коўш)

01.04.2015


КРАСАВІК. Назва месяца года паходзіць ад слова "красаваць", бо ў ім з`яўляюцца першыя краскі-кветкі. На Украіне яго называюць квітень”, у Польшчы – kwiecień. У старажытных славян чацвёрты месяц яшчэ вядомы як беразоль. Руская назва “апрель паходзіць ад рымскага aprilis, што азначае "адчыняць". Магчыма, таму што адчыняліся дзверы вясны. 
Нашы продкі казалі:
“Красавік зямлю парыць, зямлі пары паддае”.
У красавіку грымот – цёплы будзе год.
Красавік сушыць – нічога з зямлі не рушыць.
У красавіку дождж праходзіць, сонца грэе – тады ўсякі не збяднее.

29.03.2015

Кожны чалавек  - ад прыроды чалавек. Жыццё робіць з яго генія або злыдня.
                                                                                                       (В. Быкаў)

23.03.2015

"Калі жывеш і саромеешся свайго - жывеш, каб рэкламаваць чужое."
                                                                                                          (Г. Коўш)

19.03.2015


Вясна натхнёна-лёгка, без заганы,
Іграе на адной жывой струне, —
І свет увесь замёр, зачараваны...
                             (М. Маляўка)

14.03.2015

Так цяжка быць проста шчырым,
бездапаможна шчырым,
Ні літасці, ні кахання
за шчырасць сваю не прасіць...
                                    (Н. Гальпяровіч)

11.03.2015

    З глыбіняў вякоў узнікаюць і зноўку знікаюць д а р о ж н ы я  з н а к і  - людзі, што сустракаюцца на нашых шляхах.                 (А. Разанаў)

08.03.2015



СА СВЯТАМ ВЯСНЫ!!!
Цёплых, сонечных дзянькоў, 
шчаслівых, радасных усмешак!

01.03.2015

  САКАВІК. Сучасная беларуская назва трэцяга месяца года і першага месяца вясны паходзіць ад слова "сок". У гэтую пару сок пачынае цячы з дрэў. У чэшскай мове  гэты месяц мае назву  brezen, украінскай – березень, польскай – marzec, рускай – март.
   Зіма ў гэты час яшчэ не хоча здавацца: "Марац кусае за палец". "Сакавік часамі снегам сее, а часамі сонцам грэе." А яшчэ кажуць:
                                    "Як у сакавіку туман, дык у жніво дождж – пан!"
                                    "У сакавіку зіма не гніе – у красавіку трава не расце."

25.02.2015

       Калі шчасця трэба дабівацца - гэта ўжо не шчасце. Шчасце прыходзіць натуральна і непрыкметна, часцяком нечакана, але заўсёды заслужана за турботы шчырыя і справы духоўныя.           (Г. Марчук)

22.02.2015

Сёння Даравальная нядзеля – гэта апошняя нядзеля перад Вялікім пастом ці 7-я нядзеля перад Вялікаднем. У гэты дзень усе праваслаўныя вернікі просяць адзін у аднаго прабачэння, даравання. Просяць дзеля таго, каб далучыцца да паста з добрай душой, засяродзіцца на духоўным жыцці, каб з чыстым сэрцам сустрэць Вялікдзень – дзень Уваскрэсення Хрыстова.

Даруйце і мне ўсе, каго я пакрыўдзіла!

          ВІНШУЕМ!!!

Пераможцы конкурсу "Родная мова":

Крэнь Вікторыя 10 клас
Белаблоцкая Наталля 10 клас
Крупіца Наталля 10 клас
Канарскі Павел 6 клас
Чакавая Алена 6 клас


21.02.2015

З Днём роднай мовы!!!


17.02.2015

"Мы з табою гаворым на мове адной,
Гэта радасць, няма ў свеце лепей такой..."  

                                                                        (Н. Гальпяровіч)

21 лютага - Дзень роднай мовы! 
Запрашаю вас прыняць удзел у конкурсе. 
Вынікі будуць падведзены 22 лютага. Усіх пераможцаў чакае сюрпрыз!:)





13.02.2015

"Кожны чалавек хоча кахаць і быць каханым, народжаны для кахання, шукае яго ўсё жыццё, моліцца яму і памірае з думкамі аб ім..."          (У. Караткевіч)



11.02.2015

Як звычайна і проста,
Нібы дыхаць ці піць:
Трэба жыць па-за ўзростам,
Дзень наступны любіць.    (Н.Гальпяровіч)

10.02.2015

"Ведай, што кожны пражыты дзень адкідае тое, што ёсць, і набліжае, што будзе. Горычы на свеце многа, але ў самай большай на свеце пасудзіне ёсць дно, няхай сабе яна хоць і да краёў наліта атрутай".  (Кузьма Чорны)

06.02.2015

Песняры - Алеся

6 лютага 1914 года ў вёсцы Саматэвічы  Касцюковіцкага раёна  Магілёўскай вобласці  нарадзіўся Аркадзь Куляшоў.

Свет будзе пець, смяяцца, слёзы ліць  Датуль, пакуль на свеце людзям жыць” (А. Куляшоў)

01.02.2015

«Пытаецца люты, ці добра ногі абуты».
«Люты не дае доўга спаць: трэба плугі ладзіць і калёсы папраўляць».

На тэрыторыі Беларусі люты называлі яшчэ бліннікам.
Апошні месяц зімы меў на славянскіх тэрыторыях некалькі гаваркіх назваў, звязаных з адметнасцямі клімату або з рэальнымі гаспадарчымі патрэбамі: сечень — таму што наступаў час ссякаць дрэвы і ачышчаць зямлю пад пашню;
ветродуй — частыя завірухі і мяцеліцы;  
межень — мяжа паміж зімой і вясной;
бокогрей — гавяда выходзіць з хлявоў і абагравае свае бакі на сонцы, ды і самі гаспадары таксама паспяхова грэюць свае бакі ля печкі.)

28.01.2015

Чытаем Янку Брыля:

"Толькі чыстыя сэрцы бачаць сапраўдную прыгажосць".

"Ты пачынаешся тады, калі ты робіш выбар сам".

"Баяцца за другіх – не баязлівасць".

"Выжываць - гэта любой цаною, а жыць - гэта ўсё-такі менш ці больш сумленна".


"Прага шчасця настолькі вялікая ў нас, што нават самыя шчаслівыя моманты, дні, тыдні, гады – часцей за ўсё здаюцца … уступам да шчасця".

25.01.2015

25 студзеня. Таццянін дзень. Свята студэнтаў.
Калі на Таццяну ідзе снег - лета будзе дажджлівае((

20.01.2015

А мудрыя сталі мудрэйшыя, А хітрыя сталі хітрэйшыя, А дужыя сталі дужэйшыя... Ва ўсім і ва ўсіх прагрэс... Ды зорка на небе свеціць, Ды ў храме не згаслі свечкі, Ды ў вокны глядзіцца вечнасць І доўжыцца новы век... (Н. Гальпяровіч)

Ты хочаш свята? Свята навакол, Калі ты дзень расквечваеш усмешкай...                                                                        ...