26.04.2015



— Ад чаго ты самотны, бусел,
 у гняздзе над знямелай вёскай?
 — Я сумую па Белай Русі
 дачарнобыльскай, чыстаросай.
                                             (Э. Акулін)



20.04.2015

Як ні стараецца дапамагаць спадарожны вецер - да яго ўсё роўна трымаюцца спінаю.  (Г. Коўш)

16.04.2015


Рабі нечаканае,
рабі, як не бывае,
рабі, як не робіць ніхто –
і тады ты пераможаш.     (У. Караткевіч)

12.04.2015

ВЯЛІКДЗЕНЬ!!!
Свята святаў!
Радасць! Згода!
Паразуменне! Шчасце!
Няхай Уваскрэсенне Хрыстова напоўніць кожны дом святлом, дабрынёй, надзеяй!!!

05.04.2015



Вербніца, вербніца,
Святая нядзеліца!
Свету адраджэнне,
Душы ачышчэнне.
           (Я. Дземідовіч)




02.04.2015


Калі нешта тлумачаць з пагардлівым тварам,
то запамінаецца толькі пагардлівы твар.            (Г. Коўш)

01.04.2015


КРАСАВІК. Назва месяца года паходзіць ад слова "красаваць", бо ў ім з`яўляюцца першыя краскі-кветкі. На Украіне яго называюць квітень”, у Польшчы – kwiecień. У старажытных славян чацвёрты месяц яшчэ вядомы як беразоль. Руская назва “апрель паходзіць ад рымскага aprilis, што азначае "адчыняць". Магчыма, таму што адчыняліся дзверы вясны. 
Нашы продкі казалі:
“Красавік зямлю парыць, зямлі пары паддае”.
У красавіку грымот – цёплы будзе год.
Красавік сушыць – нічога з зямлі не рушыць.
У красавіку дождж праходзіць, сонца грэе – тады ўсякі не збяднее.

Ты хочаш свята? Свята навакол, Калі ты дзень расквечваеш усмешкай...                                                                        ...