САКАВІК. Сучасная беларуская назва трэцяга
месяца года і першага месяца вясны паходзіць ад слова "сок". У гэтую
пару сок пачынае цячы з дрэў. У
чэшскай мове гэты месяц мае назву brezen,
украінскай – березень, польскай – marzec, рускай – март.
Зіма ў гэты час яшчэ не хоча здавацца:
"Марац кусае за палец". "Сакавік часамі снегам
сее, а часамі сонцам грэе." А яшчэ кажуць:
"Як у сакавіку туман, дык у жніво дождж – пан!"
"У сакавіку
зіма не гніе – у красавіку трава не расце."