25.02.2015

       Калі шчасця трэба дабівацца - гэта ўжо не шчасце. Шчасце прыходзіць натуральна і непрыкметна, часцяком нечакана, але заўсёды заслужана за турботы шчырыя і справы духоўныя.           (Г. Марчук)

22.02.2015

Сёння Даравальная нядзеля – гэта апошняя нядзеля перад Вялікім пастом ці 7-я нядзеля перад Вялікаднем. У гэты дзень усе праваслаўныя вернікі просяць адзін у аднаго прабачэння, даравання. Просяць дзеля таго, каб далучыцца да паста з добрай душой, засяродзіцца на духоўным жыцці, каб з чыстым сэрцам сустрэць Вялікдзень – дзень Уваскрэсення Хрыстова.

Даруйце і мне ўсе, каго я пакрыўдзіла!

          ВІНШУЕМ!!!

Пераможцы конкурсу "Родная мова":

Крэнь Вікторыя 10 клас
Белаблоцкая Наталля 10 клас
Крупіца Наталля 10 клас
Канарскі Павел 6 клас
Чакавая Алена 6 клас


21.02.2015

З Днём роднай мовы!!!


17.02.2015

"Мы з табою гаворым на мове адной,
Гэта радасць, няма ў свеце лепей такой..."  

                                                                        (Н. Гальпяровіч)

21 лютага - Дзень роднай мовы! 
Запрашаю вас прыняць удзел у конкурсе. 
Вынікі будуць падведзены 22 лютага. Усіх пераможцаў чакае сюрпрыз!:)





13.02.2015

"Кожны чалавек хоча кахаць і быць каханым, народжаны для кахання, шукае яго ўсё жыццё, моліцца яму і памірае з думкамі аб ім..."          (У. Караткевіч)



11.02.2015

Як звычайна і проста,
Нібы дыхаць ці піць:
Трэба жыць па-за ўзростам,
Дзень наступны любіць.    (Н.Гальпяровіч)

10.02.2015

"Ведай, што кожны пражыты дзень адкідае тое, што ёсць, і набліжае, што будзе. Горычы на свеце многа, але ў самай большай на свеце пасудзіне ёсць дно, няхай сабе яна хоць і да краёў наліта атрутай".  (Кузьма Чорны)

06.02.2015

Песняры - Алеся

6 лютага 1914 года ў вёсцы Саматэвічы  Касцюковіцкага раёна  Магілёўскай вобласці  нарадзіўся Аркадзь Куляшоў.

Свет будзе пець, смяяцца, слёзы ліць  Датуль, пакуль на свеце людзям жыць” (А. Куляшоў)

01.02.2015

«Пытаецца люты, ці добра ногі абуты».
«Люты не дае доўга спаць: трэба плугі ладзіць і калёсы папраўляць».

На тэрыторыі Беларусі люты называлі яшчэ бліннікам.
Апошні месяц зімы меў на славянскіх тэрыторыях некалькі гаваркіх назваў, звязаных з адметнасцямі клімату або з рэальнымі гаспадарчымі патрэбамі: сечень — таму што наступаў час ссякаць дрэвы і ачышчаць зямлю пад пашню;
ветродуй — частыя завірухі і мяцеліцы;  
межень — мяжа паміж зімой і вясной;
бокогрей — гавяда выходзіць з хлявоў і абагравае свае бакі на сонцы, ды і самі гаспадары таксама паспяхова грэюць свае бакі ля печкі.)

Ты хочаш свята? Свята навакол, Калі ты дзень расквечваеш усмешкай...                                                                        ...